Ма́чаха (мачыха) — няродная маці для дзяцей свайго мужа, якія засталіся ў яго ад папярэдняга шлюбу (для мужчыны падобным словам з’яўляецца тэрмін «айчым»).
У адносінах да мачыхі няродныя дзеці называюцца «пасерб» («пасербы») ці «падчарка» ( «падчарыцы»). У выпадку, калі дзеці з’яўляюцца няроднымі для абодвух бацькоў, часьцей за ўсё ўжываюць словазлучэнне «прыёмная маці», альбо проста «маці».