Машэ́ Дая́н (20 мая 1915, Дганія — 16 кастрычніка 1981, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1967). Міністр абароны Ізраіля (1967—1974) падчас Шасцідзённай вайны, Вайны на знясіленне і Вайны Суднага дня. Падчас Шасцідзённай вайны як военачальнік набыў сусветную вядомасць.
Начальнік генеральнага штаба ЦАХАЛ (1953—1958), міністр сельскай гаспадаркі (1959—1964), міністр замежных спраў (1977—1979). Дэпутат кнэсета (1959—1981).