Мая Моргенштэрн | |
---|---|
рум.: Maia Morgenstern | |
Род дзейнасці | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 1 мая 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм[2] |
Дзеці | Tudor Istodor[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мая Моргенштэрн (рум. Maia Morgenstern; нар. 1 мая 1962, Бухарэст) — румынская акторка тэатра і кіно. Сусветную вядомасць ёй прынесла роля Маці Ісуса Хрыста Марыі ў фільме «Страсці Хрыстовы».
Мая Моргенштэрн нарадзілася 1 мая 1962 гады ў Бухарэсце ў яўрэйскай сям’і; яе бацька быў родам з Бесарабскага гарадка Рэні, маці — з Дарахая ў Малдавіі. Дзядулі і бабулі з абодвух бакоў былі падчас Другой сусветнай вайны дэпартаваныя ў Трансністрыю і Аўшвіц. У 1985 годзе скончыла Акадэмію тэатра і кіно ў Бухарэсце, затым пачала граць у моладзевым тэатры ў П’ятра-Нямц. У 1988—1990 гадах гуляла ў бухарэсцкім Дзяржаўным яўрэйскім тэатры (на ідышы), з 1990 па 1998 год — у Нацыянальным тэатры, у 1998 годзе перайшла ў Teatrul Bulandra. З 2012 года — дырэктар Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра.