Маё сэрца біцца перастала![]() | |
---|---|
фр.: De battre mon cœur s'est arrêté | |
Жанры | драматычны фільм[2][3][…], крымінальны фільм[d][2][4] і рамантычны фільм[4] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
На аснове | Fingers[d] |
Сцэнарысты | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Мастак-пастаноўшчык | François Emmanuelli[d][5] |
Кінакампаніі | France 3 Cinéma[d][8], Why Not Productions[d][8] і F comme Film[d][8] |
Працягласць | 107 хв. |
Краіна | |
Мовы | французская, англійская, паўночнакітайская і руская |
Год | 2005 і 22 верасня 2005[1] |
IMDb | ID 0411270 |
![]() |
«Маё сэрца біцца перастала» (фр.: «De battre mon cœur s'est arrêté»[9]) — фільм 2005 года рэжысёра Жака Адзіяра[10], рэмейк амерыканскага незалежнага фільма Джэймса Тобэка — «Пальцы » 1978 года[11]. Прэм'ера фільма ў Францыі адбылася 16 сакавіка 2005 года[12][13].
Тама дваццаць восем гадоў і яму наканавана працягваць бацькаў бізнес — займацца цёмнымі, паўкрымінальнымі кантрактамі з нерухомасцю. Але выпадковая сустрэча дае надзею, што ён зможа, як маці, канцэртаваць як піяніст. Ён пачынае сур’ёзна рыхтавацца да праслухоўвання і займаецца з віртуознаю кітайскаю піяністкаю. Яна ані не гаворыць па-французску, музыка — адзіны сродак іх дачыненняў. Жаданне перамен прыводзіць да таго, што ён пачынае мроіць пра ўзнёслае каханне… Але пакуль што Тома прыходзіцца жыць двайным жыццём — днём ён іграе на раялі, а вечарамі, узброіўшыся бейсбольнаю бітаю, дапамагае бацьку выбіваць грошы з даўжнікоў і выганяць нелегальных эмігрантаў з неарэндаваных кватэр.
Акцёр | Роля |
---|---|
Рамэн Дзюрыс | Тома Сэр |
Нільс Арэструп | Рабер Сэр |
Жанатан Закаі | Фабрыс |
Жыль Каэн | Самі |
Фам Ліньдан | Мяа Лінь |
Ор Атыка | Аліна |
Эмануэль Дэво | Крыс |
Антон Якаўлеў | Мінскоў |
Мелані Ларан | сяброўка Мінскова |
Сэндзі Уайтлаў | Містар Фокс |