Славутасць | |
Маўзалей Аўгуста | |
---|---|
італ.: Mausoleo di Augusto | |
41°54′22″ пн. ш. 12°28′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 28 да н.э. |
Сайт | mausoleodiaugusto.it/it/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маўзалей Аўгуста (італ.: Mausoleo di Augusto) — маўзалей, пабудаваны Актавіянам Аўгустам на Марсавым полі ў Рыме.
У 28 годзе да н.э. Аўгуст пачаў будаваць магільны склеп для сябе і сваіх блізкіх у цэнтры Марсава поля. Будынак з траверціну паўтарала форму этрускіх магільнікаў — тумулусаў: у падножжы размяшчаўся цыліндрычны будынак (дыяметрам 87 м), над ім узвышаліся барабаны меншага дыяметра (агульная вышыня складала 44 м), апошні барабан быў увянчаны статуяй імператара, вакол маўзалея знаходзілася тэраса з калонамі. Тэраса выходзіла на дах большага барабана, на даху раслі вечназялёныя дрэвы.
Унутры захоўваліся ўрны з прахам членаў імператарскай сям'і: тут былі пахаваны сам імператар, яго жонка Лівія, сястра Актавія, пляменнік Марселій, а таксама імператары Тыберый, Клаўдзій і Нерва, іншыя прадстаўнікі роду Юліяў — Клаўдзіяў і вядомыя рымскія асобы.
Перад уваходам у маўзалей знаходзіліся два абеліска (магчыма, сімвалы перамогі Аўгуста над Антоніем і Клеапатрай) і бронзавыя пліты з жыццяпісам Аўгуста. Зараз адзін з іх упрыгожвае плошчу перад Квірыналам (Piazza del Quirinale), а другі стаіць на п'яцца дэль Эсквіліна (Piazza Esquilino), перад базілікай Санта Марыя Маджорэ.
«Архітэктура эпохі Аўгуста, якая адрознівалася класіцыстычным характарам, была адкрыта і для эліністычных уплываў. Не ігнаруе яна, як пацвярджае трактат Вітрувія, і этрускія традыцыі, уключаючы іх у ідэал старажытнага мастацтва. Калі Аўгуст загадае збудаваць сабе маўзалей, то ў ім зліваюцца разам усходняе ўяўленне пра манументальнасць царскага магільнага склепа і канцэпцыя этрускага тумулуса: на велізарным цыліндрычным падмурку ўзвышаецца земляны ўзгорак, абсаджаны кіпарысамі»[3].
З падзеннем Рымскай імперыі маўзалей прыйшоў у заняпад, а ў VIII стагоддзі н.э. быў разрабаваны. У сярэднявеччы збудаванне было пераўтворана ў крэпасць, якая пазней падверглася разбурэнню. У 1926 годзе былі праведзены археалагічныя раскопкі, а рэшткі збудавання адрэстаўравалі.