Горад
Мегалаполіс
Μεγαλόπολη
| ||||||||||||||||||||||||||
Мегало́паліс (грэч. Μεγαλόπολη — Мегало́палі, Мегало́паль) — горад у Грэцыі, у Аркадзіі, на Пелапанесе. Насельніцтва — каля 5 тыс. чал. (2001), разам з навакольнымі тэрыторыямі — 8,5 тыс.
Старажытнагрэчаскі горад Мегалопаль быў заснаваны ў 371 да н.э. пры актыўным удзеле Эпамінонда ў выніку зліцця больш за 35 паселішчаў Аркадзіі. Горад надоўга стаў праціўнікам Спарты і апорай антыспартанскіх сіл на Пелапанесе аж да рымскага заваявання Грэцыі. Вядомыя тыраны: Арыстадэм сын Артыла (кіраваў да 253 г. да н.э.), затым Лідыяд. Назва горада стала намінальнай і пераўтварылася ў тэрміны «мегаполіс» і «мегалаполіс».