Медаль «За абарону Кіева» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | усім удзельнікам абароны Кіева | ||
Дата заснавання | 21 чэрвеня 1961 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 107540 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За абарону Сталінграда» | ||
Малодшая | Медаль «За абарону Каўказа» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль «За абарону Кіева» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 чэрвеня 1961 года. Аўтар праекта медаля - мастак В. Н. Атлантаў.
Медалём "За абарону Кіева" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Кіева - вайскоўцы Савецкай Арміі і войскаў былога НКУС, а таксама ўсе працаўнікі, якія прымалі ўдзел у абароне Кіева ў шэрагах народнага апалчэння, на будоўлі абарончых умацаванняў, якія працавалі на фабрыках і заводах, якія абслугоўвалі патрэбы фронту, ўдзельнікі кіеўскага падполля і партызаны, якія змагаліся з ворагам пад Кіевам. Перыядам абароны Кіева лічыцца ліпень - верасень 1941 года.
Медаль «За абарону Кіева» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Сталінграда».
Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Кіева" ўзнагароджана прыблізна 107540 чалавек.