Медаль «За вызваленне Бялграда»

Медаль «За вызваленне Бялграда»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС
Падставы ўзнагароджання непасрэдным удзельнікам вызваленні Бялграда
Дата заснавання 9 чэрвеня 1945
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 70 000
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры круг з латуні дыяметрам 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За ўзяцце Берліна»
Малодшая Медаль «За вызваленне Варшавы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль «За вызваленне Бялграда» — узнагарода для вайскоўцаў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў гераічным штурме і вызваленні Бялграда ў перыяд 29 верасня — 22 кастрычніка 1944 года. Таксама гэтым медалём узнагароджваліся арганізатары і кіраўнікі баявых дзеянняў па вызваленні гэтага горада.

Медаль заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медаля — мастак А. І. Кузняцоў.

Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджаны каля 70 000 чалавек.

Апісанне медаля

[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За вызваленне Бялграда» выраблены з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым баку медаля па акружнасці надпіс «ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ», у цэнтры надпіс «БЯЛГРАДА», уверсе над надпісам пяціканцовая зорачка, па акружнасці лаўровы вянок.

Бок медаля абрамлены борцікам.

На адваротным баку медаля дата вызвалення Бялграда — «20 кастрычніка 1944», над датай пяціканцовая зорачка.

Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.

Медаль вушкам i кольцом злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі чорная палоска шырынёй 8 мм.

Медаль «За вызваленне Бялграда» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Берліна».

Медалі і ордэны СССР