Медаль Свабоды | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | англ.: Medal of Freedom | ||
Краіна | |||
Тып | узнагарода | ||
Кім уручаецца | Прэзідэнт ЗША, дзяржаўны сакратар ЗША, Ваенны міністр ЗША і міністр ваенна-марскіх сіл ЗША[d] | ||
Дата заснавання | 1945 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Старэйшая | медаль «За заслугі»[d] |
Медаль Свабоды (англ.: Medal of Freedom) — грамадзянскі медаль Злучаных Штатаў Амерыкі, заснаваны прэзідэнтам Гары Трумэнам у 1946 годзе для ўзнагароджання ўсіх грамадзян, якія аказалі дапамогу Злучаным Штатам Амерыкі і іх саюзнікам у пераможным завяршэнні Другой сусветнай вайны. Узнагароджанне дэ-юрэ ажыццяўляў Дзяржаўны сакратар ЗША, Ваенны міністр ЗША або Міністр ваенна-марскіх сіл ЗША, аднак дакладна вядома, што ўзнагароды ўручалі і прэзідэнты ЗША Дуайт Эйзенхаўэр і Джон Кенэдзі[1].
Медаль уяўляе сабой бронзавы дыск, на аверсе якога намаляваны накіраваны налева (ад гледача) профіль чалавека з галаўным уборам, вонкава нагадвае белагаловага арлана, упрыгожанага зоркамі; у ніжняй частцы дыска напісана загалоўнымі літарамі FREEDOM. На рэверсе медаля намаляваны Звон Свабоды, вакол якога вялікімі літарамі напісана UNITED STATES OF AMERICA. Стужка медаля — чырвоная з чатырма тонкімі белымі палосамі.
Згодна з загадам № 9586, якім быў заснаваны медаль, узнагароджанне аднаго чалавека можа адбывацца толькі адзін раз, але за істотны акт, які дапамог завяршыць вайну і быў удастоены ўзнагароджання медалём[2]. Для зручнасці былі ўведзеныя планкі з бронзавай, сярэбранай і залатой пальмавымі галінамі. Дастаткова шмат грамадзян замежных дзяржаў былі ўзнагароджаны гэтым медалём, аб узнагароджанні амерыканскіх грамадзян звестак няма[3][4].
З 22 лютага 1963 года замест гэтага медаля грамадзянам стаў прысуджацца Прэзідэнцкі медаль Свабоды[5].