Медны век | |
---|---|
Названа ад | камень[d] і медзь |
Папярэдні ў спісе | неаліт |
Наступны ў спісе | бронзавы век |
Дата пачатку | LXXV стагоддзе да н.э. |
Дата заканчэння | LV стагоддзе да н.э. і 2500 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энеаліт (ад лац.: aeneus aeneus медны + грэч. λίθος камень), халкаліт (ад грэч. χαλκός медзь + грэч. λίθος камень) — медны век, пераходны перыяд ад каменнага веку да бронзавага веку, калі ўпершыню сталі выкарыстоўваць медныя прылады працы, зброю і ўпрыгожанні. Медныя вырабы з’явіліся ў краінах Старажытнага Усходу ў IV-м тыс. да н.э., у Еўропе ў III — II-м тыс. да н.э. На тэрыторыі Беларусі ў эпоху энеаліту жылі плямёны археалагічнай культуры лейкападобных кубкаў (сярэдзіна IV-га — сярэдзіна III-га тыс. да н.э.) і археалагічная культура шарападобных амфар (сярэдзіна — 2-я палова III-га тыс. да н.э.). Вырабы з медзі ўжываліся паралельна з каменнымі, якія часам пераважалі і нават дасягалі найбольшага росквіту. Лічыцца, што роля энеалітычнага перыяду ў лясной зоне Еўропы малазначная.