| ||
невядома | ||
Медуза Ранданіні. каля I ст. н.э. | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Мюнхен, Гліптатэка | ||
(інв. 252) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медуза Ранданіні — мармуровая галава гаргоны Медузы, ці гарганеён, вылепленая на мяжы нашай эры на аснове згубленага грэчаскага арыгінала V ці IV стст. да н.э. (круг Фідзія, магчымы прататып — гарганеён на шчыце Афіны Парфенас).
Гэта праца ілюструе ператварэнне гаргоны з агіднай істоты нявызначанага полу ў прыгожую жанчыну. Змеі ранніх гарганеёнаў вытлумачаны аўтарам скульптуры як непаслухмяныя кучары, аб традыцыйнай апатрапічнай іканаграфіі нагадваюць таксама стылізаваныя рожкі гаргоны.
Напачатку XIX стагоддзі гэта «Медуза» зрабілася прадметам захапленняў рамантыкаў, і ў прыватнасці Гётэ, а Антоніа Канова адштурхваўся ад яе пры стварэнні галавы Медузы, якую трымае ў выцягнутай руцэ яго знакаміты «Персей». Кароль Людвіг Баварскі ўбачыў гарганеён у палацы маркіза Ранданіні на Корса і набыў яго для сваёй гліптатэкі, дзе ён экспануецца і дагэтуль.