мастаба № 16, пахаванне прынца Рахатэпа (сына Снофру), военачальніка і вярхоўнага жраца бога Ра, і яго жонкі Нафрэт (тут была знойдзена іх выдатна захаваная скульптурная выява, якую сёння можна ўбачыць у Каірскім музеі);
мастаба № 6, пахаванне Нефермаата, сына Снофру і архітэктара Медумскай піраміды, і яго жонкі Ітэт. У гэтай грабніцы была знойдзена знакамітая фрэска з выявай гусей, т.зв. «Медумскія гусі» або «Медумскі гусіны фрыз», якая мае вялікую мастацкую каштоўнасць.