Мезанін — надбудова над сярэдняй часткай жылога дома (у сядзібах і гарадскіх дамах).
У мезаніне звычайна змяшчаліся жылыя ці дапаможныя памяшканні, у палацах і замках — парадныя і абарончыя залі. На фасадах мезанін афармляўся галерэямі, балконамі, франтонамі ці шчыпцамі.