Мейнуцкі ірландскі нацыянальны ўніверсітэт | |
---|---|
ірл.: Ollscoil na hÉireann Mhá Nuad | |
Арыгінальная назва | ірл.: Ollscoil na hÉireann Mhá Nuad |
Міжнародная назва | англ.: National University of Ireland, Maynooth |
Заснаваны | 1795 |
Год рэарганізацыі | 2014 |
Студэнты | 12 100[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мейнут |
Сайт | maynoothuniversity.ie |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мейнуцкі ірландскі нацыянальны ўніверсітэт (ірл.: Ollscoil na hÉireann Mhá Nuad) — ірландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мейнут.
Гэта быў самы малады ўніверсітэт Ірландыі да таго часу, пакуль у 2019 годзе не быў створаны Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт. Мейнуцкі ўніверсітэт таксама з’яўляецца адзіным універсітэцкім горадам у Ірландыі, усе астатнія універсітэты знаходзяцца ў звычайных гарадах. Універсітэт складаецца з двух кампусаў: старэйшага паўднёвага кампуса з будынкамі ХІХ стагоддзя, агульных з Каледжам Святога Патрыка, і сучаснага паўночнага кампуса. З больш чым 12 000 студэнтаў, якія ў ім навучаюцца, і больш чым 900 супрацоўнікамі з больш чым 20 краін свету, гэта самы маленькі, але найбольш хутка растучы ўніверсітэт Ірландыі. У 2009 годзе ўніверсітэт быў занесены ў спіс 500 найлепшых універсітэтаў у сусветным рэйтынгу універсітэтаў «Times Higher Education-QS». Сусветны рэйтынг універсітэтаў QS за 2012 год паставіў яго на 501—550 месцы ва ўсім свеце, але ўніверсітэт заняў 701—750 месцы ў рэйтынгу «QS World University Rankings» 2019 года. У 2008 годзе ён быў названы газетай Sunday Times універсітэтам года. У 2011 годзе ўніверсітэт стаў першай і адзінай установай за межамі Паўночнай Амерыкі, якая была ўключана ў «Прынстанскі агляд найлепшых каледжаў».