Мельбурнскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Melbourne | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Melbourne |
Заснаваны | 1853 |
Студэнты | 49 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія |
Сайт | unimelb.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мельбурнскі ўніверсітэт (англ.: University of Melbourne) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.
Заснаваны ў 1853 годзе, гэта другі старэйшы ўніверсітэт Аўстраліі і самы стары ў штаце Вікторыя. Яго галоўны кампус размешчаны ў Парквіле, унутраным прыгарадзе на поўнач ад цэнтральнага дзелавога раёна Мельбурна, некалькі іншых кампусаў размешчаны па ўсім штаце. Універсітэт звязаны са шматлікімі інстытутамі і навукова-даследчымі цэнтрамі, у тым ліку з інстытутам медыцынскіх даследаванняў, інстытутам неўралогіі і псіхічнага здароўя, інстытутам прыкладных эканамічных і сацыяльных даследаванняў і інш. Чатыры аўстралійскія прэм'ер-міністры і пяць генерал-губернатараў скончылі гэты ўніверсітэт. Восем лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі выкладалі, вучыліся і праводзілі ласледаванні ў ім — больш, чым у будзь-якім іншым аўстралійскім універсітэце.