Мельвіль Пупо

Мельвіль Пупо
фр.: Melvil Poupaud
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, кампазітар, гітарыст, кінаакцёр, аператар-пастаноўшчык, мантажор, тэлеакцёр
Дата нараджэння 26 студзеня 1973(1973-01-26)[1] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мельвіль Пупо (фр. Melvil Poupaud; нар. 26 студзеня 1973) — французскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр. Лаўрэат Берлінскага МКФ у намінацыі Shooting Stars Award 1999 года (гэтую ўзнагароду штогод прысуджаюць дзесяці маладым акцёрам з розных краін Еўропы). Тройчы намінант на прэмію «Сезар» (1990, 1994, 2016).

Нарадзіўся 26 студзеня 1973 года ў Парыжы. Яго старэйшы брат Ярал Пупо (нар. 1968) — вядомы ў Францыі музыкант і музычны прадзюсар. Яго маці Шанталь працавала прэс-аташэ ў многіх вядомых кінематаграфістаў, была прадзюсарам і сцэнарыстам і з дзяцінства вадзіла Мельвіля па розных кастынгах.

Дэбютаваў у кіно ў 1983 годзе ў фільме Рауля Руіса «Горад піратаў».

У 1992 годзе ён зняўся ў ролі малодшага брата галоўнай гераіні ў культавым фільме Жана-Жака Ано «Каханак».

Найбольш вядомы па ролях у фільмах Руіса, Азона, Далана.

Зноскі

  1. Melvil Poupaud // Babelio — 2007.