Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Мелён (фр.: Melun) — галоўны горад французскага дэпартамента Сена і Марна, ля паўночнай ускраіны леса Фантэнбло, за 45 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа. Насельніцтва — 37 500 жыхароў (2004).
Падобна сталіцы Францыі, Мелён раскінуўся на абодвух берагах Сены, тады як востраў Сент-Эцьен пасярод ракі адведзены пад старажытнае прыёрства і раманскі сабор Нотр-Дам. Ён быў збудаваны Робертам II у 1016—1031 гадах, грунтоўна абноўлены ў XVI стагоддзі, а цяперашні від набыў падчас аднаўленчых прац XIX стагоддзя. Адтуль паходзіць Меленскі дыптых Жана Фуке.
У Сярэднявечча Мелён, вядомы яшчэ рымлянам як Melodunum, служыў упадабанай рэзідэнцыяй Капетынгаў. Вялікая частка горада была разбурана падчас Другой сусветнай вайны.
У наваколлях горада захаваўся адзін з лепшых узораў французскага барока — палац Ва-ле-Віконт.