Мемарыяльныя збудаванні

Мемарыял ахвярам Халакоста ў Берліне

Мемарыяльныя збудаванні (ад лац.: memorialis — памятны) — творы архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца для ўвекавечання памяці адной ці групы асоб, знамянальных дат у гісторыі краіны, пэўнай мясцовасці, для ўслаўлення баявых, рэвалюцыйных, рабочых і інш. подзвігаў; належаць да твораў манументальнага мастацтва.

Маўзалей Тэадорыха ў Равене

Да мемарыяльных збудаванняў належаць: абеліскі, помнікі, піраміды, маўзалеі, пахавальні, надмагіллі, брамы, аркі трыўмфальныя, калоны, курганы, грабніцы, капліцы, кенатафы і інш. Першапачатковыя формы мемарыяльныя збудаванні набліжаліся да прыродных утварэнняў, арганічна ўключаліся ў наваколле (курганы, мегаліты), уздзейнічалі грандыёзнасцю памераў і магутнай масай (піраміды).

У антычную эпоху склаліся архітэктурна-скульптурныя комплексы маўзалеяў, мэтай іх стварэння было ўслаўленне ваенных правадыроў, манархаў, мужных герояў. У сярэднія вякі будавалі пахавальні, маўзалеі, помнікі ў гонар святых, прарокаў, пакутнікаў.

Кенатаф у Лондане

У XVIIIXIX стст. узводзілі архітэктурныя манументы, часцей звязаныя з прыродным наваколлем ці пейзажным паркам, яны ўшаноўвалі памяць герояў, што загінулі. У XX ст. ў памяць рэвалюцый і войнаў створаны мемарыяльныя ансамблі: Марсава поле (19171923) і Піскароўскія могілкі (19561960) у Пецярбургу, Брацкія могілкі ў Рызе (1924—1936, арх. А. Бірзеніек, скульпт. К. Зале), у Бухенвальдзе (Германія; 1952—1958, скульпт. Ф. Крэмер), Ясенавацы (Сербія, 1960—1966, арх. Б. Багдановіч), на востраве Сітэ ў Парыжы (1961, арх. А. Пенгюсон), у Саласпілсе (Латвія; 1961—1967, скульпт. Л. Букоўскі і інш.), на Мамаевым кургане ў г. Валгаград (Расія; 1963—1967, скульпт. Я. Вучэціч і інш., арх. Я. Белапольскі і інш.) і інш.