Менглі I Гірэй | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
I Meñli Geray, ١ منكلى كراى | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нур-Дэўлет | ||||||
Пераемнік | Нур-Дэўлет | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нур-Дэўлет | ||||||
Пераемнік | Нур-Дэўлет | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нур-Дэўлет | ||||||
Пераемнік | Мехмед I Гірэй | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Муртаза-хан | ||||||
Пераемнік | Ібак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1445 |
||||||
Смерць |
17 красавіка 1515 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гірэі | ||||||
Бацька | Хаджы-Гірэй[1][2] | ||||||
Жонка | Nur Sultan[d] | ||||||
Дзеці | Ayşe Hatun[d], Saadet I Giray[d], Мехмед-Гірэй I, Сахіб I Герай[d], Ahmed Giray[d][3] і Burnash Giray[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Менглі-Гірэй (крым. I Meñli Geray, ۱منكلى كراى; 1445 — 1515) — крымскі хан з дынастыі Гірэяў. Шосты сын першага крымскага хана Хаджы-Гірэя, дзед султана Асманскай імперыі Сулеймана Цудоўнага.
Паводле некаторых звестак, правёў юнацтва і атрымаў выхаванне ў генуэзскай калоніі Кафе.
У 1467 зрынуў свайго старэйшага брата Нур Даўлета і заняў ханскую сталіцу Кырк-Ер, аднак неўзабаве быў выгнаны. Збег у Кафу, дзе звярнуўся па дапамогу да генуэзцаў і сабраў вакол сябе крымскіх беяў. З іх дапамогай у 1469 зрынуў брата Нур Даўлета і заняў ханскі сталец.
У 1475 падчас заваявання Крыма асманскімі войскамі быў зрынуты. За супраціўленне туркам арыштаваны і адвезены ў Канстанцінопаль, дзе правёў у палоне 3 гады. У 1478 султан Мехмед II пасадзіў Менглі Гірэя на крымскі сталец з умовай прызнання ханам турэцкага вяршэнства. Яго старэйшыя браты Нур-Даўлет і Айдэр уцяклі ў польска-літоўскія ўладанні.
Менглі Гірэй працягваў палітыку бацькі, накіраваную на пазбаўленне ўсялякай залежнасці ад Залатой Арды. Вярнуўшыся на прастол у якасці турэцкага васала, адбіў апошнія ардынскія набегі на Крым. У 1502 разграміў сталіцу Залатой Арды г. Сарай, што ў гістарычнай літаратуры лічыцца фіналам існавання Залатой Арды як дзяржавы.
Інтарэсы Менглі Гірэя ў барацьбе з Ардой супадалі з інтарэсамі Масквы, з ініцыятывы якой паміж дзвюма краінамі быў заключаны цесны саюз. Гэта, у сваю чаргу, выклікала рэзкае пагаршэнне традыцыйна сяброўскіх адносін Крыма з Польшчай і Літвой, якія ў той момант знаходзіліся ў вострым канфлікце з Маскоўскім княствам з-за тэрытарыяльных дамаганняў апошняй. У 1480 падчас «стаяння на рацэ Угры» Менглі Гірэй здзейсніў паход на Падолле, прымусіўшы вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка адмовіцца ад запланаванага разам з ханам Залатой Арды Ахматам нападу на Масковію.
Пры актыўнай падтрымцы Масквы крымскія войскі здзяйснялі шматлікія набегі на літоўска-польскія ўладанні. У верасні 1482 вялікая арда захапіла і моцна разбурыла Кіеў. У 1485—1487 адбыліся некалькі наездаў на Падолле. У 1489 былі спустошаны Падольскае і Кіеўскае ваяводствы, у 1490 — Валынскае і Рускае. Увосені 1494 года крымская арда спустошыла Падолле і Валынь, разбіўшы пад Вішнеўцам літоўска-польскае войска. У 1495—1499 неаднакроць былі разрабаваны Валынь, Брацлаўшчына, Падолле, Галіччына, у 1500 Брацлаўшчына, Валынь, Берасцейшчына, Белзская, Львоўская, Холмская, Люблінская і Сандомірская землі. У 1502 сыны Менглі Гірэя ўзялі вялікі палон на Галіччыне, Сандоміршчыне і Любліншчыне. Увосені таго ж года крымчакі ўварваліся ў ВКЛ, дзе рабавалі ваколіцы Слуцка, Капыля, Клецка і Нясвіжа. У 1503 крымскія аддзелы наяжджалі на Падолле і Кіеўскае ваяводства, выпалілі ваколіцы Навагрудка і Слуцка, і былі разбіты літвінамі пад Гарадком.
У 1505 ханскія сыны Біты і Бурнаш Герой ізноў уварваліся ў Вялікае Княства Літоўскае, спустошылі і разрабавалі ваколіцы Мінска, Слуцка, Навагрудка, Полацка, Віцебска і Друцка. Мехмед Гірэй з галоўнымі сіламі абклаў і штурмаваў Мінск, захапіў вялікую колькасць палонных і багатую здабычу.
Улетку 1506 года 20-тысячная татарская арда зноў уварвалася ўглыб ВКЛ. Крымчакі разбурылі і выпалілі ваколіцы Навагрудка, Слуцка, Ліды, Ашмян, Крэва, Ваўкавыска і Гародні. У жніўні літоўскае войска разбіла арду пад Клецкам. Іншыя крымскія аддзелы спустошылі Падолле і Галіччыну. У 1510 50-тысячная крымская арда разрабавала літоўскія землі ўсутыч да Вільні. Увесну 1512 года 40-тысячная арда ўварвалася ў паўднёвыя літоўска-польскія ўладанні, спустошыла Падолле і Валынь. У красавіку ў бітва пад Вішняўцом войска пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага і Мікалая Камянецкага разбілі пераўзыходныя сілы крымчакоў.
У апошнія гады жыцця Менглі Гірэй разарваў саюз з вялікім князем маскоўскім Васілём III і ладзіў наезды на пагранічныя маскоўскія ўладанні.
Пабудаваў новую ханскую рэзідэнцыю — Даўлет-Сарай, надаўшы тым самым рысы гарадскога паселішча Салачыку (цяпер ускраіна Бахчысарая), у якім размяшчаўся новы палац. Апроч палаца, тут быў выбудаваны культава-адукацыйны комплекс з мячэццю і навучальнай установай.
Памёр у 1515 годзе.
Дзеці: