Менелік II | |
---|---|
амх.: ዳግማዊ ምኒልክ | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1844[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1913[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Эфіопская праваслаўная царква |
Бацька | Haile Melekot[d] |
Жонка | Таіту Бетул і Emyat Bafana[d] |
Дзеці | Zewditu I of Ethiopia[d] і Shoa Reggad Menelik[d] |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Менелік II, таксама Мынілік (уласнае: Сахле-Марыям, амх.: ዳግማዊ ምኒልክ, 17 жніўня 1844. Анкабэр — 12 снежня 1913) — імператар Эфіопіі (1889—1909).
Сын негуса (правіцеля) вобласці Шоа. З 1865 года негус Шоа. Пасля гібелі імператара Іаханыса IV (1872-89) абвясціў сябе імператарам Эфіопіі. 1 сакавіка 1896 года разбіў італьянскія войскі пры Адуа, дамогся прызнання еўрапейскімі дзяржавамі незалежнасці Эфіопіі. Пашырыў тэрыторыю краіны да яе сучасных межаў. Ажыццяўляў палітыку цэнтралізацыі Эфіопіі, задушыў рэгіянальны сепаратызм, правёў шэраг адміністрацыйных рэформ, садзейнічаў будаўніцтву дарог, развіццю гандлю, пры ім было створана рэгулярнае войска і ўведзена нацыянальная валюта.