Менке Кац | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1906[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1991[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Менке Кац (ідыш: מעינקע קאַץ, англ.: Menke Katz; 1906, Свянцяны, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер Літва — 24 красавіка 1991, Спрынг Глен, штат Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі паэт.
Нарадзіўся ў ноч другога дня Песаху. Бацька Гіршэ-Довід быў родам са Свіры, дзе меў уласны бровар, аднак быў вымушаны перавесці бізнес у Свянцяны з прычыны невялікіх заробкаў; маці Бадона Губерская паходзіла з Міхалішак. Менке назвалі ў імя бабулі па бацьку. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей (двое нарадзіліся ў Свіры, яшчэ двое маладзейшыя ў Свянцянах).
З прычыны недастатковых заробкаў бацька ў 1914 годзе падаўся ў ЗША. Менке скончыў хедар у Свянцянах, пасля сям’я была вымушаная пераехаць да матчыных сваякоў у Міхалішкі.
У 1920 годзе сям’я выехала да бацькі ў ЗША, пасяліліся ў Нью-Ёрку. З пачатку 1920-х гадоў Менке Кац друкаваўся ў яўрэйскіх газетах у ЗША. Тут выходзілі ягоныя шматлікія кнігі паэзіі, у якіх належнае месца займала тэма малой радзімы. Спачатку трымаўся пракамуністычных поглядаў, пасля пачатку палітычных рэпрэсій у СССР перагледзеў іх. У 1926 ажаніўся з Хаске Бляхер, эмігранткай з Уваравічаў; яны пераехалі ў Лос-Анджэлес. Менке зарабляў пісаннем і рамонтам гадзіннікаў, аднак пасля нараджэння дачкі Траім і сына Ноя вярнуўся ў Нью-Ёрк. Дзяцей выхоўвала жонка з бацькамі ў Пасаіку.
З 1953 годзе, калі стала вядома пра забойствы ў СССР яўрэйскіх паэтаў , Кац канчаткова парваў з левымі і пачаў выдаваць уласны літаратурны часопіс «Бітэр-рут».
У 1972 годзе намінаваны на Пулітцэраўскую прэмію.
Першы зборнік — «Тры сястры» (1932), за публікацыі якога без згоды ён быў выключаны з «Пралетпэну» (па-англійску: Proletpen — пралетарскае пяро). Затым былі кнігі вершаў «Мястэчка палае» (1938), «Адказ маёй бабулі Баданы» (1939) і іншыя. Пісаў на ідыш і англійскай мове.
Агулам выдаў 18 зборнікаў паэзіі. Перакладзены на беларускую, грэчаскую, італьянскую, іўрыт, французскую, японскую і іншыя мовы.
Паасобныя вершы ў перакладзе англійскай Таццяны Галідэй апублікаваны ў Запісах БІНіМ № 27 за 2004 год[3].