Мертан Мілер

Мертан Мілер
Merton H. Miller
Дата нараджэння 16 мая 1923(1923-05-16)[1][2][…]
Месца нараджэння Бостан
Дата смерці 3 чэрвеня 2000(2000-06-03)[1][2] (77 гадоў)
Месца смерці Чыкага
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, пісьменнік
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар Універсітэт Джонса Хопкінса
Гарвардскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Fritz Machlup[d][3]
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па эканоміцы (1990)

Мертан Говард Мілер (англ.: Merton H. Miller; 16 мая 1923, Бостан - 3 чэрвеня 2000, Чыкага) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1990) «за працы па тэорыі фінансавай эканомікі».

Мертан Мілер вучыўся ў Гарвардзе. Ступень доктара атрымаў у універсітэце Джона Хопкінса. Выкладаў у Лонданскай школе эканомікі, універсітэце Карнегі-Мелана, Вышэйшай школе бізнесу Чыкагскага ўніверсітэта.

У 1958 годзе ў Інстытуце тэхналогій імя Карнегі (цяпер Універсітэт Карнегі-Мелана), ён у супрацоўніцтве з калегам Франка Мадыльяні напісаў артыкул «Кошт капіталу, карпаратыўныя фінансы і тэорыя інвеставання» (англ.: The Cost of Capital, Corporate Finance and the Theory of Investment). Гэты артыкул падвяргаў фундаментальнай крытыцы традыцыйны погляд на карпаратыўныя фінансы, згодна з якім карпарацыя можа знізіць цану капіталу знайшоўшы правільныя суадносіны даўгоў да капіталу кампаніі. Згодна з тэарэмай Мілера-Мадыльяні, з аднаго боку, не існуе дакладных суадносін, таму менеджары карпарацый павінны паспрабаваць мінімізаваць падатковыя абавязацельствы і максімізаваць сальда, перашкаджаючы зніжэнню пазыковых каэфіцыентаў ніжэй, чым яны былі.

Мертан Мілер напісаў ці быў суаўтарам васьмі кніг. У 1975 годзе стаў членам Эканаметрычнага таварыства і стаў прэзідэнтам Амерыканскай фінансавай асацыяцыі ў 1976. Ён быў выкладчыкам Вышэйшай школы бізнесу Чыкагскага ўніверсітэта з 1961 да адстаўкі ў 1993, пасля якой працягваў выкладаць у школе яшчэ некалькі гадоў.

У якасці публічнага дырэктара ён працаваў у чыкагскай гандлёвай палаце на працягу 1983-1985 і на чыкагскай таварнай біржы з 1990 года і да смерці 3 чэрвеня 2000.

  1. а б Merton H. Miller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Merton Howard Miller // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.