Галоўнакамандуючы англійскай арміяй генерал Хейг запланаваў ў сярэдзіне чэрвеня правесці аперацыю. Яе мэтай з'яўлялася задача зрэзаць 15-кіламетровы выступ германцаў, які ўрэзаўся ў англійскую абарону, і палепшыць сваё стратэгічнае становішча. Германцы на гэтым участку фронту мелі ўсяго 5 дывізій. Багністая мясцовасць была цяжкай для адкрытых атакаў. Англійскае камандаванне старанна рыхтавалася да маючай адбыцца аперацыі: былі нанова створаны чыгуначныя і грунтавыя дарогі, масты. Задачай англійскай арміі было захапіць узвышшы ў Месіна і лініі акопаў. У наступленні таксама прымалі ўдзел каля 300 аэрапланаў і больш за 80 танкаў.
Гэтаксама англічане, старанна вывучыўшы структуру глебы атакуемага ўчастка, яшчэ ў 1916 годзе пачалі падрыхтоўчыя працы і за 15 месяцаў заклалі звыш 20 гіганцкіх тунэляў пад другім узроўнем грунтавых вод у пласце блакітнай гліны. Гэтыя тунэлі англічане мініравалі, выняты грунт маскіраваўся, каб германскія самалёты не заўважылі яго. Тунэлі пачыналіся ў 300—400 ярдаў (каля 400 м) ззаду абароны англічан. Паколькі германскія пазіцыі знаходзіліся на вышынях, то тунэлі праходзілі пад абаронай немцаў на глыбіні, якая дахадзіла 25—36 м, а ў некаторых месцах — да 50 м. Тунэлі мелі агульную працягласць да 8 тыс. ярдаў (7312 м). У канцы тунэляў было закладзена 600 т узрыўчаткі. Аднак германцы здолелі раскрыць задумы англічан, але памылкова лічылі, што тунэлі знаходзяцца на глыбіні да 18 м і ім удалося знішчыць ўсяго 2 мінныя галерэі, а 22 засталіся некранутымі.
28 мая пачалася артылерыйская падрыхтоўка, 7 чэрвеня быў праведзены выбух 19 мінных галерэй. Выбухі былі зроблены на працягу 30 секунд. 1-я і часткова 2-я лінія акопаў германцаў былі разбураны, выбухі найцяжкіх мін прывялі да стварэння гіганцкіх варонак. Германскія салдаты, дэмаралізаваныя ад гэтых выбухаў, не змаглі аказаць годнага супраціўлення наступаючай англійскай пяхоце. У ходзе наступлення англічане захапілі ў палон 7 200 салдат і 145 афіцэраў, а таксама вялікую колькасць кулямётаў. Паспяховая аперацыя значна палепшыла стратэгічнае становішча брытанскіх войскаў. Выбухам у выніку падрыву мінных галерэй было забіта 10 000 чалавек. Кратэры ад выбухаў захаваліся да нашых дзён і запоўненыя вадой.