Металалом або металічны лом — агульная, зборная назва металічных адкідаў (ужо непрыдатных да ўжывання металічных вырабаў), якія ўтылізуюць або не ўтылізуюць у другасным металургічным цыкле. Найчасцей да металалому адносяць адмыслова сканцэнтраваныя ў адведзеных месцах металічныя адкіды для далейшай іх перапрацоўкі або ўтылізацыі.
Металалом дзеляць у асноўным паводле віду металу, які пераважна ў працэнтах змешчаны ў металаломе, або мае пераважнае эканамічнае значэнне пры перапрацоўцы металалому.
Лом і адкіды каляровых металаў і сплаваў падраздзяляюць:
Другасныя чорныя металы падраздзяляюцца:
У гаспадарчай дзейнасці, прамысловасці і гандлі шырока выкарыстоўваюцца літарныя абазначэння відаў і груп металалому, якія ўведзеныя ў ДАСТ СССР:
Катэгорыя | Апісанне металалому |
3A | Сталёвы кавалкавы лом — габарытныя памеры не больш за 800*500*500 мм (ДАСТ 2787-75), вага кавалка не менш за 2 кг, трубы дыяметрам больш за 200 мм павінны быць сплюшчаны або разрэзаны ўздоўж. Таўшчыня металу не менш за 6 мм. |
5A | Сталёвы негабарытны лом, таўшчынёй ад 4 мм, трубы даўжынёй да 1,5 м і дыяметрам больш за 200 мм, не сплюшчаныя ці не разрэзаныя ўздоўж, вага канструкцыі да 5 т. |
12A | Сталёвы лом — таўшчыня металу менш за 4 мм. Сталёвыя, ліставыя, паласавыя і гатунковыя адкіды, дахавае пакрыццё, легкаважны прамысловы і бытавы лом, дрот і вырабы з яго, металаканструкцыі, трубы. |
17A | Лом чыгуну прамысловага — памер не больш за 1500*500*500 мм. |
19A | Лом чыгуну — памер 1500*500*500 мм з падвышаным змяшчэнне фосфару, сантэхнічныя вырабы (батарэі, ванны і падобнае). |
20A | Негабарытны чыгунны лом і адкіды прамысловай вытворчасці ў выглядзе чыгунных адлівак, ізложніц і паддонаў, вага кавалка не больш за 5 т. |
22A | Негабарытны чыгунны лом і адкіды сантэхнічнай вытворчасці і падобнага з павышаным і высокім змяшчэннем фосфару. |
Для працы з ломам і металічнымі адходамі пляцоўка складавання павінна быць не менш за 200 м², а зямельны ўчастак або яго доля з пад’язнымі шляхамі для аўтатранспарту і/або пад’язной чыгуначнай каляёй-тупіком на праве ўласнасці або арэнды прадугледжваецца наступных памераў[1]:
Для захоўвання сыпкіх матэрыялаў (стальной стружкі) на тэрыторыі робяць цвёрдае воданепранікальнае пакрыццё з асфальту або бетону[1].
Перапрацоўка металалому мае вялікае эканамічнае і экалагічнае значэнне. Бо пры ўліку сучаснага індустрыяльнага развіцця свету і аб’ёмаў металу, уцягнутага ў сферу прамысловага выкарыстання, становіцца ясна, што аб’ём металу каласальны, то і аб’ёмы ўтылю металалому, якія стала паступаюць вельмі вялікія. Зыходзячы з гэтага ў многіх краінах ужо з пачатку XX ст. ёсць магутнасці па перапрацоўцы адкідаў металу.
Асноўныя стымулы і выгады перапрацоўкі металалому ўсіх тыпаў:
У галіне перапрацоўкі металалому вялікі патэнцыял аварый, у якіх небяспечны матэрыял, які можа быць у металаломе, можа прывесці да смерці, траўм або шкоды навакольнаму асяроддзю. Класічны прыклад — радыеактыўнасць металалому. Тыповыя прыклады — аварыя ў Гаяніі і радыелагічная аварыя ў Маяпуры. Таксама праблемай могуць стаць таксічныя матэрыялы, такія як азбест, і таксічныя металы (берылій, кадмій, свінец, ртуць), яны могуць быць небяспечнымі для персаналу, а таксама забруджваць матэрыялы, прызначаныя для металургічных заводаў.
Многія спецыялізаваныя інструменты, якія выкарыстоўваюцца на звалках, таксама могуць быць небяспечнымі, напрыклад, нажніцы-кракадзілы, якія разразаюць метал з дапамогай гідраўлічнай сілы, драбілкі металалому і іншыя.
Вядучыя сусветныя экспарцёры адкідаў і лому чорных металаў у 2022 годзе. [2]
Краіна | Вага ў тонах |
ЗША | 17,175.7 |
Вялікабрытанія | 8,251 |
Германія | 7,746.4 |
Нідэрланды | 6,516.6 |
Францыя | 6,385.3 |
Японія | 6,306.7 |
Канада | 4,653.8 |
Бельгія | 3,965.4 |
Шры-Ланка | 3,695.3 |
Чэхія | 2,173.9 |