Металарэзны станок — станок, прызначаны для памернай апрацоўкі металічных загатовак шляхам зняцця матэрыяла механічным спосабам.
Лічыцца, што гісторыя металарэзных станкоў пачынаецца з вынаходства супарта такарнага станка[1]. Каля 1751 г. французскі інжынер і вынаходнік Жак дэ Вакансон стварыў станок са спецыяльнай прыладай для фіксацыі разца, у якім адсутнічаў непасрэдны ўплыў рукі чалавека на формаўтварэнне паверхні.
Станкі класіфікуюцца па мноству прыкмет.
Па тыпу апрацоўкі ў СССР была прынята наступная класіфікацыя:
Станкі | Група | Тыпы станкоў | ||||||||
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
Такарныя | 1 | Аўтаматы і паўаўтаматы | Рэвальверныя | Свідравальна-адразныя | Карусельныя | Вінтарэзныя | Шматрэзцовыя | Спецыялізаваня для фасонных вырабаў | Розныя такарныя | |
аднашпіндзельныя | шматшпіндзельныя | |||||||||
Свідравальныя і расточныя | 2 |
Вертыкальна-свідравальныя | Аднашпіндзельныя паўаўтаматы | Шматшпіндзельныя паўаўтаматы | Каардынатна-расточныя аднастойкавыя | Радыяльна-свідравальныя | Гарызантальна-расточныя | Алмазна-расточныя | Гарызантальна-свідравальныя | Розныя свідравальныя |
Шліфавальныя, паліравальныя, даводкавыя | 3 | Круглашліфавальныя | Унутрашліфавальныя | Абдзірнашліфавальныя | Спеыялізаваныя шліфавальныя | - | Заточныя | Плоскашліфавальныя з прамавугольным ці круглым сталом | Прыціркавыя і паліравальныя | Розныя станкі, працуючыя абразіўным інструментам |
Камбінаваныя | 4 | Універсальныя | Паўаўтаматы | Аўтаматы | Электрахімічныя | Электраіскравыя | - | Электраэразійныя, ультрагукавыя | Анодна-механічныя | - |
Зуба- рэзьба-апрацоўчыя | 5 | Зубастрагальныя для цыліндрычных колаў | Зубарэзныя для канічных колаў | Зубафрэзерныя для цыліндрычных колаў і шліцавых валікаў | Зубафрэзерныя для чарвячных колаў | Для апрацоўкі тарцоў зуб'яў колаў | Рэзьбафрэзерныя | Зубааздобныя | Зуба- і рэзьба- шліфавальныя | РОзныя зуба- і рэзьба- апрацоўчыя |
Фрэзерныя | 6 | Вертыкальна-фрэзерныя | Фрэзерныя няспыннага дзеяння | - | Капіявальныя і гравіравальныя | Вертыкальныя бескансольныя | Прадольныя | Шырокаўніверсальныя | Гарызантальныя кансольныя | Розныя фрэзерныя |
Габлявальныя, даўбёжныя, працяжны | 7 | Прадольныя | Папярэчна-габлявальныя | Долбёжные | Працяжныя гарызантальныя | - | Працяжныя вертыкальныя | - | Розныя габлявальныя | |
аднастойкавыя | двухстйкавыя | |||||||||
Разразныя | 8 | Адразныя, працуючыя: | Слушна-адразныя | Пілы | - | - | ||||
такарным разцом | абразіўным колам | фрыкцыйным блокам | лентачныя | дыскавыя | нажовачныя | |||||
Розныя | 9 | Муфта- і труба- апрацоўчыя | Пілонасякальныя | Слушна- і бясцэнтрова- абдзірныя | - | Для іспытаў інструмента
|
Дзялільныя машыны | Балансавальныя | - | - |
Для ажыццяўлення працэсу рэзання на металарэзных станках неабходна забяспечыць узаемасувязь формаўтваральных рухаў.
У металарэжучага станка ёсць прывад (механічны, гідраўлічны, пнеўматычны), з дапамогай якога забяспечваецца перадача руху рабочым органам: шпіндэлю, супарту і г. д. Комплекс гэтых рухаў завецца формаўтваральнымі рухамі. Іх класіфікуюць двума відамі:
1) Асноўныя рухі (рабочыя), якія прызначаны непасрэдна для ажыццяўлення працэсу рэзання:
а) Галоўны рух Dг — ажыццяўляецца з максімальнай хуткасцю. Можа перадавацца як загатоўцы (напрыклад у такарных станках) так і інструменту (напр. у свідравальных, шліфавальных, фрэзерных станках). Характар рухаў: круцільны ці паступальны. Характарызуецца хуткасцю — v (м/с).
б) Рух падачы Ds — ажыццяўляецца з меншай хуткасцю і таксама можа перадавацца і загатоўцы і інструменту. Характар руху: круцільны, кругавы, паступальны, перарывісты. Віды падач:
2) дапаможныя рухі — спрыяюць ажыццяўленню працэсу рэзання, але не ўдзельнічаюць у ім непасрэдна. Віды дапаможных рухаў:
Для паляпшэння артыкула пажадана |