Метанол | |
![]() | |
![]() | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | CH₄O |
Фізічныя ўласцівасці | |
Адн. малек. маса | 32,04 а. а. м. |
Шчыльнасць | 0,7928 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | −97,88 °C |
Тэмпература кіпення | 64,509 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-659-6 |
SMILES | |
RTECS | PC1400000 |
ChemSpider |
Метано́л, меты́лавы спірт, карбінол[1], драўнінны спірт — прасцейшы прадстаўнік аліфатычных насычаных аднаатамных спіртоў, CH3OH. Упершыню атрыманы Ж. Дзюма и Э. Пеліго.
Бясколерная лёгкарухомая вадкасць з характэрным пахам, падобным да паху этылавага спірту[2]. Малекулярная маса 32,04 а. а. м. Змешваецца з вадой і арганічнымі растваральнікамі, раствараецца ў хлараформе. Тэмпература плаўлення −97,88 °C. Тэмпература кіпення 64,509 °C. Шчыльнасць 0,7928 г/см³ (пры 20 °C). У прыродзе амаль не сустракаецца у свабодным стане.
Раней метылавы спірт атрымлівалі метадам сухой перагонкі драўніны. У сучаснасці яго атрымліваюць некалькім хімічнымі метадамі. Асноўным з'яўляецца сінтэз з сумесі аксіду вугляроду(II) (CO) і вадароду ў прысутнасці каталізатараў ZnO, Cr2O3 пры тэмпературы 400 °C і ціску 2·107—3·107 Па.
Рэакцыю могуць паскорыць такія каталізатары, як аксід медзі, цынку альбо хрому[3].
Метанол выкарыстоўваецца ў прамысловасці ў складзе антыфрызаў, растваральнікаў лакаў і фарбаў, у якасці паліва і зыходнай сыравіны ў працэсах атрымання фармальдэгіду, хлорыстага метылу і інш.
Метанол з'яўляецца вельмі атрутным рэчывам. Пашкоджвае нервовую і сасудзістую сістэму. У дозах 4—15[2] мл выклікае слепату і цяжкае атручэнне арганізма чалавека. Смяротная доза для чалавека складае 30—100[2] мл.