Метастронгілюсы

Метастронгілюсы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Metastrongylus Molin, 1861


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  55272

Метастронгілюсы (Metastrongylus) — род круглых чарвей сямейства Метастрангіліды (Metastrongylidae). Віды роду з’яўляюцца лёгачнымі паразітамі пераважна ў свойскіх і дзікіх свіней[1] і звычайна выклікаюць паразітарны  (англ.) бранхіт. Захворванне, якое яны выклікаюць, называецца метастрангілёз  (руск.).

Цыкл развіцця апасродкаваны. Дарослыя асобіны адкладаюць яйцы, якія заглынаюцца з макротай і трапляюць у стрававальную сістэму. Адтуль яны выпадаюць з калам вонкі. Тут іх заглынаюць дажджавыя чэрві, вылупляецца лічынка, якая праз некалькі дзён становіцца інвазійнай. Цыкл замыкаецца з яе праглынаннем[2]. Са стрававальнага тракта канчатковага гаспадара лічынка пераходзіць у лімфу або кроў і адтуль трапляе ў лёгкія. Тут яна дасягае палавой сталасці праз 3-4 тыдні.

  1. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 66. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
  2. Lungworm Infection: Introduction. The Merck Veterinary Manual (23 лістапада 2006). Праверана 1 юли 2007.