Метлюжкакветныя | ||||||||||||
Жыта пасяўное (Secale cereale) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Poales Small (1903) | ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||
|
Метлюжкакветныя (Poales) — парадак аднадольных раслін.
Існуе 1 сямейства (метлюжковыя), каля 650 родаў, 10 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Дамінанты травяністых груповак расліннасці стэпаў, лугоў, прэрый, пампасаў і саваннаў. На Беларусі 55 родаў, найбольш вядомыя авёс, брыца, вострыца, грэбнік, жытняк, зуброўка, каласнец, купкоўка, лісахвост, малінія, маннік, пырнік, трыснёг, цімафееўка, ячмень і інш.; вырошчваюцца шмат інтрадукаваных відаў з родаў жыта, кавыль, кукуруза, перлаўка, проса, пшаніца, райграс і інш.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя, радзей дрэвападобныя (напрыклад, бамбук) расліны. Цыліндрычныя сцёблы (саломіны) уздутыя ў вузлах і падзеленыя на полыя межвузеллі. Лісце пераважна з адкрытымі похвамі, лінейнае (да ніткападобнага) ці ланцэтнае, звычайна мае язычок. Кветкі дробныя, пераважна двухполыя ў элементарных суквеццях (каласках), што ўтвараюць складаныя суквецці — мяцёлкі, каласы, гронкі або галоўкі. У каласку — 1—30 кветак. Апыленне звычайна ветрам. Плод — зярняўка.
Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Да метлюжкакветных належаць асноўныя харчовыя расліны: пшаніца, рыс, кукуруза, жыта, ячмень, авёс, проса, сорга, цукровы трыснёг і інш.), што культывуюцца з глыбокай старажытнасці, і кармавыя (мятліца, цімафееўка, аўсяніца, купкоўка, каласоўнік і інш). Выкарыстоўваюцца для засеву газонаў, аэрадромаў, стадыёнаў, замацавання пяскоў, насыпаў. 3 некаторых відаў атрымліваюць будаўнічыя матэрыялы, паперу (напрыклад, трыснёг, бамбук), ёсць шкоднае пустазелле (напрыклад, аўсюк, брыца звычайная).