Аднагадовая, двухгадовая, радзей шматгадовая пустазельная расліна, якая ўтварае дзярновіну. Карані валасніковістыя. Сцёблы голыя, палеглыя.
Лісце зялёнае, мяккае, плоскае, 2-4 см даўжынёй. Похвы голыя, гладкія. Лігулы 1,5—2 мм даўжынёй[6][7].
Суквецце — пірамідальная разгалістая мяцёлка з гладкімі галінкамі. Каласкі даўжынёй 3-6 мм, утрымліваюць тры — сем кветак. Каласковыя лускі тупыя; ніжняя луска з адной жылкай, верхняя луска — з трыма жылкамі. Калус голы. Даўжыня пылавікоў не больш за 1 мм. Цвіце з мая па верасень, плоданасіць у чэрвені — кастрычніку[6].