Метлюжок балотны

Метлюжок балотны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poa palustris L., 1759


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41151
NCBI  269377
EOL  1114031
GRIN  t:28989
IPNI  417663-1
TPL  kew-436739

Метлюжок балотны[3] (Póa palústris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Метлюжок (Poa).

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы від. Расце на вільготных лугах, каля балот i па берагах рэк; культывуецца.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Цвіце у чэрвені—ліпені. Мнагалетнік вышынёй 20—80 см, утварае невялікія дзярніны. Сцяблы гладкія. Лісце пляскатае, шурпатае, з завостраным язычком даўжынёй да 3 мм. Мяцёлка буйная, з вострашурпатымі галінкамі. Каласкі 2—6-кветкавыя; каласковыя лускавінкі па кілю з кароткімі раснічкамі. Ніжняя кветкавая лускавінка па кілю i жылках з дробнымі валаскамі, а каля асновы з пучком касмыкаватых валаскоў.

Выкарыстоўваецца для стварэння даўгалетніх сенажацей i пашы.

і іншыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.