Як правіла, сустракаецца ў розных тыпах іглічна-шыракалістых і шыракалістых лясоў з дуба, бука, ясеня і граба; у яловых і хваёвых лясах сустракаецца радзей. Адзначаны таксама на высакагорных лугах, выхадах гранітаў і ў далінах буйных рэк[2].
Генератыўныя парасткі гладкія, добра аблісцвенныя, утвараюць асноўную масу травастою. Лісце вузкае, плоскае, бывае ўздоўж складзенае, лінейнае, падоўжана-ланцэтападобнае, ля аснавання пашыранае, похвы светла-зялёныя, у той час як сцёблы над імі цёмна-зялёныя.
Язычок даўжынёй да 1 мм або амаль адсутнічае. Мяцёлка даўжынёй ад 3 да 15 см, больш ці менш разгалістая, зялёная або залаціста-ліловая.
↑Метлюжок баравы: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
↑Poa nemoralis L. is an accepted name(англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (24 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 7 лютага 2014.