Мето́па (μετόπη — прастора паміж вачамі) — у архітэктуры элемент фрыза дарычнага ордара ў выглядзе каменных або керамічных пліт, якія запаўняюць прамежкі паміж дзвюма трыгліфамі. Метопы нярэдка ўпрыгожваліся рэльефамі, радзей — жывапісам.
Да развіцця каменнай архітэктуры метопамі звалі прамавугольныя прамежкі паміж тарцамі бэлек перакрыцця, якія выходзяць на фасад будынка.