Генуэзскі метрапалітэн (італ.: Metropolitana di Genova) — лёгкае метро ў горадзе Генуі. Cкладаецца з адной лініі, якая злучае цэнтр Генуі з прыгарадам Рыварола і паўночным захадам гарадскога цэнтра. Абслугоўваннем цяпер займаецца кампанія Azienda Mobilità e Trasporti, якая забяспечвае ўвесь гарадскі транспарт.
Агульная працягласць лініі 7,1 км (8 станцый), стандартная шырыня каляіны 1435 мм і напружанне ў 750 вольт. Метро пабудавалі ў 1990 годзе да Чэмпіянату свету па футболу.
Цяпер дзейнічаюць наступныя станцыі:
Існую лінію працягваюць ва ўсходнім кірунку, плануецца пабудаваць яшчэ дзве станцыі Corvetto-Acquasola і Brignole. Завяршэнне будаўніцтва запланавана на 2011 год.
Апроч гэтага, плануецца пашырыць лінію да станцыі Val Polcevera — ад станцыі Brin і правесці дзве лініі ад Brignole да бальніцы ў San Martino і стадыёна Luigi Ferraris.