Метрокл з Маранеі | |
---|---|
Дата нараджэння | IV стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | III стагоддзе да н.э. |
Род дзейнасці | філосаф |
Навуковая сфера | філасофія |
Метрокл з Маране́і (стар.-грэч.: Μητροκλῆς ὁ Μαρωνείτης, IV—III стст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, кінік. Перад тым, як стаць кінікам, быў слухачом перыпатэтыка Тэафраста. Брат Гіпархіі. Паходзіў з г. Маранеі. Лічыцца, што Метроклам створаны новы літаратурны жанр — хрыя, кароткі маралізуючы анекдот пра гістарычную асобу. Вядомыя яго хрыі пра Дыягена Сінопскага, якія ідэалізуюць гэтага філосафа.
Творы Метрокла не захаваліся (як паведамляецца, Метрокл знішчыў іх самастойна).