У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Аліева.
Мехрыбан Аліева (азерб.: Mehriban Arif qızı Əliyeva; нар. 26 жніўня 1964, Баку) — азербайджанскі грамадскі і палітычны дзеяч, першая лэдзі Азербайджана, жонка прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, дэпутат Мілі Меджліса Азербайджана, кіраўнік рабочай групы па азербайджана- французскіх міжпарламенцкіх сувязях, прэзідэнт Фонду Гейдара Аліева і Фонду сяброў культуры Азербайджана, прэзідэнт Федэрацыі гімнастыкі Азербайджана, пасол добрай волі ЮНЕСКА, ААН, АІС.
У 1982 годзе Мехрыбан скончыла з залатым медалём бакінскую сярэднюю школу № 23. У тым жа годзе яна паступіла ў Азербайджанскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, затым працягнула навучанне ў Першым маскоўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце імя І. М. Сечанава, які скончыла з чырвоным дыпломам у 1988 годзе. За час вучобы ў ВНУ выйшла замуж і нарадзіла дваіх дзяцей.
Мехрыбан Аліева — продкі |
---|
|