Асноўныя вакальныя дыяпазоны |
Мецца-сапрана (італ.: mezzo-soprano ад mezzo — сярэдні) — жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта.
Адрозніваюць высокае (лірычнае) мецца-сапрана, блізкае да сапрана, і нізкае, якое набліжаецца да кантральта.
Для мецца-сапрана характэрныя паўната гучання ў сярэднім рэгістры, наяўнасць ніжняга груднога рэгістра, а таксама крыху больш рэзкае ў параўнанні з сапрана гучанне на верхніх нотах.
Дыяпазон мецца-сапрана — а (в) — а² (в²).
Сярод оперных партый, напісаных для мецца-сапрана:
Сярод вядомых беларускіх оперных артыстак мецца-сапрана — С. Данілюк, Р. Асіпенка, Г. Цэпава, В. Валчанецкая, Л. Галушкіна, К. Кудрашова, П. Дружына, Н. Галеева, Н. Руднева і іншыя.
У хоры мецца-сапрана выконваюць партыі першых альтоў. Асаблівая разнавіднасць мецца-сапрана — каларатурнае мецца-сапрана (партыя Разіны ў «Севільскім цырульніку» Дж. Расіні)