Мната | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 738 |
Смерць | 804 |
Род | Пржэмысловічы |
Бацька | Незамысл[d] |
Дзеці | Воен[d] |
Веравызнанне | славянскае язычніцтва |
![]() |
Мната (чэшск.: Mnata) — другі з сямі легендарных князёў Чэхіі ад легендарнага заснавальніка дынастыі Пржэмысловічаў Пржэмысла Аратага, да першага гістарычна дакладнага князя Барывоя. Імёны гэтых князёў упершыню сустракаюцца ў «Чэшскай хроніцы» Казьма Пражскага, адкуль патрапілі ў большасць гістарычных прац аж да працы XIX стагоддзя Францішка Палацкага «Гісторыя чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі».
Паводле адной з тэорый, колькасць князёў адпавядае выяве на фрэсках на сценах ратонды ў Знойма ў Маравіі. Аднак Анежка Мерхаўтава сцвярджае, што на фрэсцы намаляваны ўсе прадстаўнікі дынастыі Пржэмысловічаў, у тым ліку малодшых князёў Маравіі[1].
Завіс Каландра меркаваў, што ў імёнах сямі князёў былі зашыфраваны старажытнаславянскія назвы дзён тыдня — Мната быў другім днём тыдня — панядзелкам, (сяр. ням.: Montag)[2]. Паводле іншай тэорыі, гэта імя ўзнікла з-за памылкі ў пашкоджаным старадаўнім славянскім рукапісе[3].
Сем князёў Чэхіі пасля Пржэмысла | |
---|---|
Незамысл | |
Мната | |
Воен | |
Уніслаў | |
Кржэсамысл | |
Неклан | |
Гасцівіт |