Мнемасіна | |
---|---|
грэч. Mνημοσύνη | |
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Сфера ўплыву | памяць |
Пол | жанчына |
Бацька | Уран або Зеўс |
Маці | Гея або Clymene[d] |
Дзеці | Кліо, Каліёпа, Мельпамена, Уранія, Эўтэрпа, Тэрпсіхора, Эрато, Палігімнія, Талія, Aoide[d], Melete[d], Mneme[d], Thelxinoë[d] і Arche[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мнемасіна, Мнемазіна (грэч. Μνημμοσύνη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] багіня, якая ўвасабляла памяць. Тытаніда, дачка Урана і Геі (альбо Зеўса і Клімены[2]), сястра Кронаса і Акіяна.
Маці ўсіх муз, якіх яна нарадзіла ад Зеўса[3] (Эўтэрпа, Кліа, Талія, Мельпамена, Тэрпсіхора, Эрато, Палігімнія, Уранія, Каліёпа) у Піерыі[4]. Зеўс спакусіў яе ў вобразе пастуха[5]. Дзевяць начэй да яе ложа прыходзіў Зеўс, і яна нарадзіла дзевяць муз[6]. Яе называюць «царыца вышынь Элеўфера» (Гесіёд).
Згодна з паведамленнем Паўсанія, у Лейбадэі (Беотыя), паблізу пячоры Трафонія, знаходзіліся дзве крыніцы: Леты (забыцця) и Мнемасіны (памяці).
Згодна з Гесіёдам (Тэагонія, 32 38), яна ведае «ўсё, што было, усё, што ёсць, і ўсё, што будзе». Калі паэтам авалодваюць музы, ён п’е з крыніцы ведаў Мнемасіны; гэта значыць, перш за ўсё, што ён датыкаецца да спазнання «вытокаў», «пачаткаў».
У тлумачэнні яна вынайшла спосаб разважаць і вызначыла для ўсяго існага парадак назваў.[7]. Ёй прысвечаны LXXVII арфічны гімн.