Аднадомныя і двухдомныя лістасцябловыя расліны даўжынёй 2—7 см. Утвараюць рыхлыя ці шчыльныя дзярнінкі светла-зялёнага або цёмна-зялёнага колеру. Сцёблы прамыя, са стэрыльнымі парасткамі. Лісце падоўжана-эліптычнай або падоўжана-ланцэтнай формы, завостранае. Спарагоны адзінкавыя, зрэдку па 2. Каробачка гарызантальная або паніклая.