| ||||||||||||||||||||||||||
Мо (фр.: Meaux) — горад і камуна ў французскім дэпартаменце Сена і Марна, на рацэ Марна, на паўночны ўсход ад Парыжа. Насельніцтва 53 766 жыхароў (2013).
У антычнасці Мо называўся спачатку Iantinum (Jantinum), затым Civitas meldorum або Meldi[8] (па назве мельдаў — гальскага племя). З IV ст. рэзідэнцыя біскупа. Уладанне графаў Шампанскіх з 923 па 1361 год.
У жніўні 1358 года пад сценамі горада атрад графа Гастона дэ Фуа і Жана дэ Граі, капталя дэ Бюш, знішчыў паўсталых «жакаў» і парыжан, якія далучыліся да іх, выратаваўшы ад іх герцагінь Жанну Нармандскую і Бланку Арлеанскую.
Одзін з першых ачагоў руху гугенотаў (у 1567 годзе прынц Кандэ ледзь не захапіў тут караля Францыі), многія з якіх былі знішчаны ў Варфаламееўскую ноч. Радзіма і асноўны цэнтр вытворчасці сыру бры.