Могілкі Ла-Чакарыта? | |
---|---|
34°35′27″ пд. ш. 58°27′35″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1887 |
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Могілкі Ла-Чакарыта (ісп.: Cementerio de Chacarita) — нацыянальныя могілкі ў Буэнас-Айрэсе, найбуйнейшыя ў Аргенціне.
Могілкі размешчаны ў паўночнай частцы Буэнас-Айрэса. Галоўны ўваход знаходзіцца на Авенідзе Гусман. З’яўленнем у 1871 годзе могілкі абавязаны эпідэміі жоўтай ліхаманкі, калі існуючыя могілкі не маглі справіцца з прытокам памерлых (прэстыжныя могілкі Рэкалета адмовіліся дазволіць пахаванне ахвяр эпідэміі). Студэнты каледжа Сан-Карлас захапілі для гэтых мэт 5 гектараў (12 акраў) у суседняй мясцовасці, але ў 1886 годзе гарадскія ўлады закрылі могілкі. Новыя могілкі Ла-Чакарыта пачалі функцыянаваць у 1887 годзе і атрымалі афіцыйны статус у 1896 годзе.
На могілках ёсць спецыялізаваныя месцы для пахавання членаў аргенцінскай мастацкай супольнасці, у тым ліку пісьменнікаў, выдатных кампазітараў і акцёраў. Прэзідэнт Хуан Д. Перон быў першапачаткова пахаваны тут, пакуль яго астанкі не былі перанесены ў 2006 годзе ў маўзалей у яго былым доме ў Сан-Вісентэ.