Могільнік

Вялікія курганы Упсалы

Могільнік — група старажытных пахаванняў у адным месцы.

Рэшткі дзвюх дзяўчын у могільніку алеманаў у раёне Засбах (Ортэнау). VI — VII стагоддзе.

Адасобленыя ад паселішчаў могільнікі з'явіліся ў мезаліце. Падзяляюцца на курганныя і бескурганныя, або грунтавыя без насыпаў. Паводле пахавальнага абраду адрозніваюць могільнікі з трупаспаленнем і трупапалажэннем. Даследаванне могільнікаў дае каштоўны матэрыял для вызначэння арэала этнічнай груп, археалагічных культур, храналогіі, палеантрапалогіі, сямейных і сацыяльных адносін; пахавальны інвентар, убранне нябожчыка дапаўняюць уяўленне аб матэрыяльнай культуры розных плямён.

Антычны могільнікі звычайна называюць некропалем, хрысціянскія — могілкамі, мусульманскі — мізар.

Курганны могільнік Маскоўскія горы каля в. Пачаевічы
Бескурганны могільнік у Драгічыне

На Беларусі самыя старажытныя могільнікі адносяцца да бронзавага веку (Рудня-Шлягіна, Ходасавічы). Найбольш даследаваны бескурганныя могільнікі ранняга жалезнага веку Чаплін, курганныя часоў Полацкай дзяржавы Ізбішча, Заслаўскія курганныя могільнікі.