Горад
Монс
Mons
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Монс (фр.: і лац.: Mons, нідэрл.: Bergen, пікард.: Mon(t)) — горад у Бельгіі, за 50 км на паўднёвы захад ад Бруселя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эно. Размешчаны на канале Самбра — Шэльда. Гістарычна вядомы як сталіца графства Эно. Насельніцтва — 99,2 тыс. жыхароў (2006).
Назву горад атрымаў па лагеры, які быў наладжаны тут Юліем Цэзарам, а лагер, у сваю чаргу, — па ўзгорку (лац.: Montes — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монса існавала яшчэ ў эпоху неаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагоддзі.
Прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэментавай, харчовай, лёгкай (вытворчасць палатна, ваўняных і баваўняных тканін, пляценне карунак) прамысловасці; металаапрацоўка. Монс — чыгуначны вузел. Гістарычна — цэнтр каменнавугальнага басейна.
|
У горадзе — універсітэт, музей прыгожых мастацтваў. У Монсе шмат архітэктурных помнікаў XI—XVIII стагоддзяў:
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Mons(фр.) |