Мора Гумбальта

Мора Гумбальта
Мора Гумбальта

Мора Гумбальдта (лац.: Mare Humboldtianum) — месяцавае мора, размешчанае ў аднайменным басейне, на ўсход ад Мора Холаду. Пры назіранні з Зямлі, яно размешчана паблізу паўночна-ўсходняга краю месяцавага дыска, і працягваецца на яго адваротным боку. З-за свайго месцазнаходжання ўмовы бачнасці мора залежаць ад лібрацый Месяца, і яно можа быць не бачным з Зямлі.

Басейн мора ўтварыўся ў Нектарскі перыяд, і быў затоплены лавай у Познеімбрыйскі перыяд. На паўднёвы ўсход ад мора знаходзяцца пагоркі, размешчаныя ў яго басейне. У паўночнай частцы мора размешчаны буйны кратэр Бяльковіч.

Дыяметр мора складае 273 кіламетры, дыяметр яго басейна — каля 600 кіламетраў.

Мора Гумбальта было названа ў гонар Аляксандра фон Гумбальта Іаганам фон Медлерам.