Морс — негазіраваны прахаладжальны напой[1]. Морсы гатуюць з дзікарослай сыравіны, галоўным чынам з брусніц і журавін. Іх вырабляюць са зброжаных і асветленых сокаў купажаваннем з цукаровым сіропам і пітной вадой. Замест сокаў можна выкарыстоўваць пладова-ягадныя экстракты з даданнем араматычных эсэнцый, арганічных харчовых кіслот, цукру, фарбавальнікаў і пітной вады. Па некаторых рэцэптах морс вараць, затым астуджаюць.
Утрыманне алкаголю ў морсе — не менш за 1 %, утрыманне сухіх рэчываў — 3,5—4,4 %[2].
Ужываецца для вырабу алкагольных кактэйляў.