Мортэн Петэр Мельдаль (дацк.: Morten Peter Meldal; нар. 16 студзеня1954(1954-01-16)[1], Капенгаген) — дацкі хімік, прафесар хіміі ў Капенгагенскім універсітэце[7]. Найбольш вядомы дзякуючы распрацоўцы рэакцыі азід-алкінавага цыкледалучэння[8][9] адначасова, але незалежна ад Валерыя Фокіна і Карла Бары Шарплеса[10]. У 2022 годзе поруч з Каралін Бертоцы і Шарплесам быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй у галіне хіміі за паляпшэнне таргетынгу супрацьракавых прэпаратаў, базуючыся на выкарыстанні клік-хіміі і біяартаганальных рэакцый[11][12]. Было адзначана, што навуковец заклаў аснову для функцыянальнай формы хіміі, званай клік-хіміяй, у якой малекулярныя будаўнічыя блокі хутка і эфектыўна злучаюцца[9].
↑Tornøe, C.W. and Meldal, M. (2001). «Peptidotriazoles: Copper(I)-catalyzed 1,3-dipolar cycloadditions on solid-phase». In: Lebl, M., Houghten, R.A. (Eds.), American Peptide Society and Kluwer Academic Publishers, San Diego — С. 263—264.