Морыц Ляйтнер

Футбол
Морыц Ляйтнер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 снежня 1992(1992-12-08)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Германія
Рост 176 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Швейцарыя Цюрых
Нумар 78
Маладзёжныя клубы
1998 Германія Унтэрфёрынг
1998—2010 Германія Мюнхен 1860
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Германія Мюнхен 1860 16 (0)
2011—2016 Германія Барусія (Дортмунд) 51 (0)
2011   Германія Аўгсбург 9 (0)
2011—2012   Германія Барусія (Дортмунд) II 2 (0)
2013—2015   Германія Штутгарт 40 (2)
2015—2016   Германія Барусія (Дортмунд) II 8 (3)
2016—2017 Італія Лацыа 2 (0)
2017—2018 Германія Аўгсбург 6 (0)
2018   Англія Норвіч Сіці 12 (0)
2018—2021 Англія Норвіч Сіці 38 (2)
2021— Швейцарыя Цюрых
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя (да 17) 1 (0)
2010—2011 Германія Германія (да 19) 8 (7)
2011—2015 Германія Германія (да 21) 24 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Морыц Ляйтнер (ням.: Moritz Leitner; нар. 8 снежня 1992, Мюнхен, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца швейцарскага клуба «Цюрых».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Ляйтнер дэбютаваў за клуб «Мюнхен 1860» 14 жніўня 2010 года, калі выйшаў на замену ў матчы Кубка Германіі супраць каманды «Верль».

У студзені 2011 года ён перайшоў у дортмундскую «Барусію», з якой падпісаў кантракт да 2015 года, але адразу быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Аўсбург». У наступным сезоне паказаў сябе яскравым цэнтральным паўабаронцам з добрым дрыблінгам, выдатнай здольнасцью раздаваць перадачы і хутка пераходзіць у контратаку. Але ў наступным сезоне 2012/13, у якім «Барусія» дайшла да фінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА, Ляйтнер не змог заваяваць месца ў стартавым складзе, у першую чаргу з-за моцных канкурэнтаў, як Ілкай Гюндаган, Нуры Шахін і Марыа Гётцэ. 14 чэрвеня 2013 года стала вядома, што Ляйтнер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да лета 2017 года і два наступных сезона правядзе на правах арэнды ў «Штутгарце», пры гэтым «Барусія» будзе мець магчымасць вярнуць футбаліста моладзевай зборнай Германіі пасля завяршэння першага года арэнды.

Улету 2015 года вярнуўся ў «Барусію», а ў жніўні 2016 года перайшоў у італьянскі «Лацыа»[3]. Аднак, у складзе «Лацыа» за паўгады правёў толькі 2 матчы ў Серыі A, і ў студзені 2017 года вярнуўся ў Германію, стаўшы іграком «Аўсбурга»[4]. У студзені 2018 на правах арэнды далучыўся да англійскага «Норвіч Сіці»[5]. У чэрвені 2018 года стаў іграком «Норвіч Сіці» на трывалай аснове. У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе і не з’яўляўся на полі.

У жніўні 2021 года перайшоў у швейцарскі «Цюрых».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Ляйтнер гуляў за зборныя Германіі розных узростаў, а таксама за зборную Аўстрыі да 17 гадоў.

«Барусія» Дортмунд:

«Норвіч Сіці»:

«Цюрых»:

Зноскі