Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мрангова[1] (польск.: Mrągowo, ням.: Sensburg) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Мрангоўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба гміны Мрангова. Займае плошчу 14,81 км². Насельніцтва 21 952 чал. (на 2017).
27 студзеня 1945 г. у горад увайшла Савецкая Армія, забудова горада была разбурана прыкладна на 20 %, у асноўным у Старым горадзе. У ліпені 1945 г. пасаду бурмістра заняў перасяленец з Віленшчыны Фелікс Гуіс, які сумесна з першым старастам Чэславам Кшэвінскім вярнуў горад да жыцця. Месца аўтахтоннага насельніцтва, якое было перамешчана за раку Одру, пачалі займаць палякі з цэнтральных рэгіёнаў Польшчы і тэрыторый, якія адыйшлі да СССР. Нямецкую назву горада — Зэнсбург — у 1947 г. польская Камісія па перайменаванні мясцовасцей змяніла на Мрангова — у гонар польскага навукоўца і філосафа Кшыштафа Цэлесціна Мранговіюша.