Мста | |
---|---|
руск. Мста | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 445 км |
Басейн | 23 300 км² |
Расход вады | 202 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Мсціна |
• Каардынаты | 57°44′21″ пн. ш. 34°29′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ільмень |
• Каардынаты | 58°24′49″ пн. ш. 31°20′12″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ільмень → Волхаў → Ладажскае возера → Нява → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Цвярская вобласць, Наўгародская вобласць |
Код у ДВР | 01040200212102000019715 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мста (руск.: Мста) — рака ў Цвярской і Наўгародскай абласцях Расіі.
Даўжыня ракі 445 км, плошча вадазбору 23 300 км². Сярэдні расход вады за 40 кіламетраў ад вусця — 202 м³/с.
Мста бярэ пачатак з возера Мсціна (Мсцінскае вадасховішча), выцякае з-пад Мсцінскай плаціны (на поўнач ад Вышняга Валачка), упадае ў возера Ільмень з паўночнага боку возера, недалёка ад вытока ракі Волхаў, утвараючы на Прыільменскай нізіне шырокую забалочаную дэльту. Суднаходная на 134 км, ад возера Ільмень да вёскі Мсцінскі Мост[1].
Буйныя прытокі: Беразайка, Шэгрынка, Пярэтна, Льняная, Халова (левыя); Увер, Белая, Мда, Хуба (правыя). На Мсце размешчана мноства населеных пунктаў. Найбольш буйныя з іх: горад Баравічы і пасёлак гарадскога тыпу Любыціна.