Мудранка чатырохлістая Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Мудранка чатырохлістая
Міжнародная навуковая назва
Paris quadrifolia L. , 1753
Мудра́нка чатырохлістая [ 3] (Paris quadrifolia ) — кветкавая расліна сямейства Melanthiaceae .
Мудранка звычайная, варонне вока[ 4] [ 5] , п'яніца[ 3] .
Шматгадовая травяністая расліна вышынёю да 30 см з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце яйцападобнае або ланцэтнае, амаль сядзячае, сабранае ў кальчак у верхняй частцы сцябла. Кветка адзіночная, верхавінкавая. Плод — шызавата-чорная ягада , нагадвае вока вароны .
На Беларусі трапляецца ў лясах, ярах, хмызняках.
Лекавая расліна . Ядавітая, асабліва ягады.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя» .
↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Мудранка // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.